Махмуд II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махмуд II (20 ліпеня 1785 — 1 ліпеня 1839) — султан Асманскай імперыі ў 1808—1839.
Уступіў на пасаду султана 28 ліпеня 1808 у выніку дзяржаўнага перавароту. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, ажыццявіў шэраг рэформ. У 1826 выдаў загад пра фарміраванне рэгулярнага войска і распусціў янычарскі корпус. У 1834 ліквідаваў ваенна-ленную сістэму. У 1836—1838 стварыў на еўрапейскі лад міністэрствы ўнутраных і замежных спраў, міністэрства фінансаў.
Пры Махмудзе II значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба балканскіх народаў, якая прывяла да атрымання незалежнасці Грэцыі (1830) і атрымання аўтаноміі Сербіі, Малдавіі і Валахіі. Падчас кіравання Махмуда II Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад Егіпта.
Remove ads
Зноскі
- Mahmud II. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads