Мацей Казімір Сарбеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Казімір Сарбеўскі (лацінізаванае імя Sarbievius, польск.: Maciej Kazimierz Sarbiewski, літ.: Motiejus Kazimieras Sarbievijus; 24 лютага 1595, в. Сарбева, каля Плоцка, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 1640, Варшава) — новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра, тэолаг, філосаф.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Удасканальваў веды ў Германіі і Італіі. У 1612 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1618-1620, 1626-1621), Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, Віленскай езуіцкай акадэміі (1620-1622, 1628-1635). Полацкія і віленскія курсы лекцый паэтыкі і рыторыкі ляглі ў аснову яго літаратуразнаўчых і эстэтычных трактатаў на лацінскай мове. З асобай Мацея Сарбеўскага звязана з’яўленне ў Віленскім універсітэце кола гуманістаў, якое ўключала прафесараў рыторыкі, прамоўцаў і паэтаў (Жыгімонта Лаўксміна, Яна Рывоцкага, Томаша Клягэ, Яна Хадзынскага, Мікалая Кміціца)[5].
3 1635 года каталіцкі прапаведнік пры двары караля Уладзіслава IV у Варшаве.
Remove ads
Творчасць


М. Сарбеўскі — аўтар трактатаў па рыторыцы, паэтыцы і антычнай міфалогіі («Пра дасканалую паэзію», «Своеасаблівасць лірыкі», «Аб вартасцях і недахопах элегіі», «Аб трагедыі і камедыі», «Аб фігурах думкі», «Аб вытанчанасці і дасціпнасці» і інш.), якія ўвайшлі ў зборнікі: «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер» (апубл. 1954), «Лекцыі па паэтыцы» (апубл. 1958), «Багі язычнікаў» (апубл. 1972, усе выдадзеныя ў Польшчы на лацінскай і ў перакладзе на польскую мову).
Засноўваючыся на працы антычных аўтараў (Арыстоцель, Платон, Гарацый, Цыцэрон) і аўтараў часоў Адраджэння (Ю. Скалігер, Я. Пантан), распрацоўваў эстэтычныя пытанні паэзіі, драматургіі, красамоўства, міфалогіі. М. Сарбеўскі развіваў прагрэсіўныя тэндэнцыі, выступаў за свабоду мастацкай творчасці. Паводле яго, паэзія не толькі пераймае тварэнні прыроды, але і паляпшае іх (прынцып ідэалізацыі). Асновай зместу паэтычнага твора лічыў фабулу. А паколькі фабула найбольш поўна раскрываецца ў эпічным жанры, то эпас уяўляўся яму вянцом паэзіі. Эпас, на думку М. Сарбеўскага, сумясціў у сабе ўсе навукі і мастацтвы, а эпічная паэма здавалася яму цэлым сусветам, народжаным фантазіяй паэта. Да недасканалых відаў паэзіі М. Сарбеўскі адносіў элегію і часткова лірыку, а эпіграму зусім выключаў з паэзіі. Гэта не перашкодзіла яму прысвяціць лірыцы вялікі трактат, у якім даследавалася своеасаблівасць лірычнай выяўленчасці і лірычны стыль. Падрабязна спыніўся ён таксама і на элегічнай паэзіі. Драматычную паэзію М. Сарбеўскі змясціў недзе пасярэдзіне паміж эпасам і лірыкай. Ён ахарактарызаваў «недасканалыя віды» паэзіі: сатыру і букалічную паэзію, байку, ідылію, панегірык, гімн і інш.
Яго трактат «Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый» прызначаўся для практычнага кіраўніцтва ў школьным тэатры Беларусі, Літвы і Польшчы таго часу. У спецыяльным трактаце Сарбеўскі выклаў тэорыю досціпу, вызначаючы яго як «адзінства згоднага і нязгоднага», сумяшчэнне гармоніі з дысгармоніяй (барочная канцэпцыя).
Арыентуючыся на антычнае мастацтва, М. Сарбеўскі ў той жа час высока ставіў творчасць Дантэ і асабліва Яна Каханоўскага. Такі падыход быў наватарскі. Яго даследаванні знаходзіліся на ўзроўні лепшых еўрапейскіх прац таго часу і зрабілі ўплыў на выкладанне гэтых навук на Беларусі і Літве.
Аўтар зборнікаў «Тры кнігі лірычных вершаў» (1625), «Чатыры кнігі лірычных вершаў» (1631), «Лясныя песні» (1637). Сумяшчаў у сваёй паэтыцы элементы Рэнесансу і барока. Вершы М. Сарбеўскага перакладзены на англійскую, нямецкую, французскую мовы Д. Набароўскім, на польскую мову — У. Сыракомлем. На беларускую мову іх перакладалі Ларыса Чарнышова, Лявон Баршчэўскі.
Remove ads
Творы
Трактаты
- Characteres lyrici («Пра роды лірычнай паэзіі»)
- De perfecta poesi («Пра дасканалую паэзію»)
- De acuto et arguto («Аб вастрыні і досціпе»)
- De virtutibus et vitiis carminis elegiaci («Пра вартасці і заганы элегіі»)
- Dii gentium («Богі язычнікаў»)
- Liber de Urbe et Romanis («Кніга пра Горад і рымлян»)
Выданні
- Sarbiewski, Macej Kazimerz. Wykłady poetyki (Praecepta poetica) / Macej Kazimerz Sarbiewski; przeł. i oprac. Stanisław Skimina. — Wrocław-Kraków, 1958.
- Sarbiewski, M.K. Bogowie pogan (Dii Gentium) / Macej Kazimerz Sarbiewski; wstęp, oprac. i prz. Krystyna Stawecka; przyg. Stanislaw Skimina, Maria Skiminowa. — Wroclaw : Instytut Badań Literackich PAN & Ossolineum, 1972.
- Sarbiewski, Macej Kazimerz. Wykłady poetyki (Praecepta poetica) / Macej Kazimerz Sarbiewski; przeł. i oprac. Stanisław Skimina. — Wrocław-Kraków, 1958.
- Sarbiewski, M.K. De perfecta poesi, sive Virgilius et Homerus (O poezji doskonałej czyli Wergiliusz I Homer) / Macej Kazimerz Sarbiewski; przełożył M. Plezia; opracował S. Skimina. — Wrocław, 1954.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Сарбеўскі М. К. Выбраная паэзія / Пер. Л. Баршчэўскага. — Мінск, 2023. (Серыя «Паэты планеты»).
Зноскі
- Maciej Kazimierz Sarbiewski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Maciej Kazimierz Sarbiewski h. Prawdzic // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- autori vari SARBIEWSKI, Maciej Kazimierz — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
- Catholic Encyclopedia — 1995.
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / аўтары тома: В. Б. Евароўскі [і інш.]; рэдкал. тома: В.Б.Евароўскі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Iн-т філасофіі. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – C. 188.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads