Маці Божая Адзігітрыя (Чарнякава)

Чарнякава From Wikipedia, the free encyclopedia

Маці Божая Адзігітрыя (Чарнякава)
Remove ads

Маці Божая Адзігітрыя — абраз беларускай школы, напісаны ў 1750—1759 гадах манаграмістам A.W. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ-274). Памер абраза — 111,5 × 86 × 5 см[1].

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...

Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ў Мікалаеўскай царкве (1825) в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Рэстаўрыравана брыгадай рэстаўратараў Растоўскай спецыяльнай навукова-рэстаўрацыйнай вытворчай майстэрні аб’яднання «Расрэстаўрацыя» пад кіраўніцтвам М. Я. Сакаленкі ў 1974—1991 гадах (Растоў-на-Доне)[1].

Remove ads

Апісанне

Маці Боская і Хрыстос намаляваны ў каронах. У правай руцэ Маці Боскай скіпетр, у левай немаўля — закрытае Евангелле. Незвычайнымі ў кампазіцыі з’яўляюцца воты і намаляваны ўверсе голуб, які ляціць. Воты, рукі, кароны, адзенне аграфленыя[1].

Выстаўкі

  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999.
  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск.
  • Іканапіс беларускага Палесся XVII—XVIII стст. Мінск. 2003.

Зноскі

  1. 99. Маці Боская Адзігітрыя // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. Беларус. Энцыкл. Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 200. — 301 с. 3 000 экз. ISBN 985-11-0253-9.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads