Машачка (раман)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Машачка (раман)
Remove ads

«Машачка» (руск.: «Машенька») — першы раман Уладзіміра Уладзіміравіча Набокава, напісаны ў берлінскі перыяд у 1926 годзе на рускай мове[1].

Хуткія факты Машачка, Жанр ...

Кніга экспануе тэмы, у большай ступені развітыя ў «Дары» (рус. «Дар»): рускае эмігранцкае асяроддзе ў Берліне.

Remove ads

Сюжэт

Галоўны герой Ганін жыве ў рускім пансіёне ў Берліне. Адзін з суседзяў, Алфёраў, увесь час гаворыць аб прыездзе сваёй жонкі Машачкі з Савецкай Расіі ў канцы тыдня. Па фатаграфіі Ганін пазнае сваё ранейшае каханне і вырашае выкрасці яе з вакзала. Увесь тыдзень Ганін жыве ўспамінамі. Напярэдадні прыезду Машачкі ў Берлін Ганін падпойвае Алфёрава і няправільна ставіць яму будзільнік. У апошні момант, аднак, Ганін вырашае, што мінулы вобраз не вернеш і едзе на іншы вакзал, назаўсёды пакідае Берлін. Сама Машачка з’яўляецца толькі ва ўспамінах Ганіна.

Машачка і яе муж фігуруюць пазней у рамане Набокава «Абарона Лужына» (рус. «Защита Лужина») (глава 13).

Remove ads

Экранізацыі

  • «Машачка», 1987, Вялікабрытанія, рэжысёр Джон Гальдшмідт, галоўныя ролі: Ірына Брук — Машачка, Кэры Элвес — Ганін.
  • «Машачка», 1991, СССР, рэжысёр Тамара Паўлючэнка, галоўныя ролі: Анастасія Заваратнюк — Машачка, Антон Якаўлеў — Ганін.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads