Маюмба (нацыянальны парк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальны парк Маюмба (фр.: Parc national de Mayumba) — нацыянальны парк на паўднёвым захадзе Габон. Тонкая паласа пляжу, дзюн, саваны і трапічных лясоў на крайнім поўдні краіны, паміж горадам Маюмба і кангалезскай мяжой. Нацыянальны парк Маюмба мае 60 км самых важных пляжаў для гнездавання скураных чарапах на Зямлі і з’яўляецца домам для унікальнай прыбярэжнай расліннасці і мноства наземных жывёл, у тым ліку лясных сланоў, буйвалаў, леапардаў, гарыл, шымпанзэ, антылоп, кракадзілаў, бегемотаў і некалькіх відаў малпаў. Таксама тэрыторыя парку распасціраецца на 15 км у моры, абараняючы важныя марскія месцы пражывання дэльфінаў, акул і мігруючых гарбатых кітоў. Гэта адзіны ў Габоне пераважна марскі парк.

Хуткія факты Маюмба, Размяшчэнне ...

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads