Маямі-Таўэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маямі-Таўэрmap
Remove ads

Маямі-Таўэр (анг. Miami Tower) — 47-павярховы небаскроб у горадзе Маямі, штат Фларыда, ЗША. Ён знаходзіцца ў дзелавым цэнтры горада. На сённяшні дзень гэта восьмы па вышыні будынак у Маямі і Фларыдзе. Тры ярусы вежы дазваляюць мець некалькі каляровых схемаў ў гонар святаў і падзей.

Хуткія факты Вежа Маямі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў 1987 годзе 47-павярховы 191-метровы будынак патрапіў адразу ў дзясятку самых высокіх небаскробаў Маямі. Вялікую вядомасць вежы прынесла начная ілюмінацыя, якая мае шмат каляровых варыяцый. Комплекс складаецца з двух будынкаў: 10 павярховага гаража, які знаходзяцца ва ўласнасці горада, і 37 павярховага офіснага будынка. Папярэдняе планаванне вежы пачалося ў лютым 1980 года. Будаўніцтва гаража пачалі ў лістападзе. Гараж быў завершаны ў лютым 1983 года, а будаўніцтва вежы пачалося годам пазней. У жніўні 1985 года загарэўся 9 паверх паркоўкі, і будаўніцтва вежы прыйшлося адкласці на некалькі тыдняў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс самых высокіх будынкаў у Маямі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads