Мая (Мамаджан) Куліева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мая (Мамаджан) Куліева (туркм.: Maýa Kulyýewa; 1 мая 1920, аул Безмеін, Палтарацкі павет, Закаспійская вобласць, Туркестанская Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка, РСФСР — 27 красавіка 2018, Ашхабад, Туркменістан) — туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Герой Туркменістана (2008).
У 1938—1941 гг. вучылася на туркменскім аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. 3 1941 г. салістка Туркменскага тэатра оперы і балета. Першая выканала на туркменскай сцэне шэраг партый еўрапейскага опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш. Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайменная опера Д. Пучыні). Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Айна, Шасенем («Ай-на», «Шасенем і Гарыб» А. Шапашнікава і Д. Авезава), Лейлі («Лейлі і Меджнун» Ю. Мейтуса і Авезава).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads