Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меда́ль «Ветэра́н Узбро́еных Сіл СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 мая 1976 года.
Аўтар малюнка медаля — мастак Р. М. Пылыпів.
Remove ads
Статут медаля
Медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў, якія бездакорна праслужылі ў Узброеных Сілах СССР 25 і больш каляндарных гадоў.
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «Ветэран працы».
Медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР» было ажыццёўлена каля 800 000 узнагароджанняў.
Remove ads
Апісанне медаля
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з сплаву тампака, пасярэбраная, мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля ў верхняй частцы змешчана пяціканцовая рубінава-чырвоная эмалевая зорка, накладзеная на рэльефную выяву сярпа і молата. Пад выявай сярпа і молата размешчаны выпуклы надпіс «СССР» і рэльефная выява лаўровай галіны. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ВООРУЖЕННЫХ СИЛ». Аверс медаля аксідзіраваны, абрамлены борцікам.
Рэверс медаля матавы.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, пакрытай шаўковай шэрай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чатырма аранжавымі і трыма чаргуючыміся чорнымі палоскамі ўздоўж правага края стужкі і двума чырвонымі палоскамі ўздоўж яе левага края. Шырыня аранжавых і чорных палосак 1 мм, чырвоных — 3 мм і 1 мм.
Remove ads
Народны фальклор
У вайсковым асяроддзі СССР дадзены медаль называлі «чорным» або «магільным», так як яго атрыманне пасля трох медалёў «За бездакорную службу» («пясочных медалёў») азначала заканчэнне ваеннай службы і выхад у запас.
Літаратура
- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 214—215. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 63.
Спасылкі
- Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР». Медалі і ордэны СССР
Гл. таксама
- Ветэран ваеннай службы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads