Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (Беларусь)
медаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меда́ль «За адзна́ку ў папярэ́джанні і ліквіда́цыі надзвыча́йных сітуа́цый» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 15 чэрвеня 2005 г.
Remove ads
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца:
- За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
- за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
- за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Нашэнне
Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads