Медаль «За ўзяцце Будапешта»
медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль "За ўзяцце Будапешта" заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі - мастак А. І. Кузняцоў.
Медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Будапешта ў перыяд 20 снежня 1944 г. - 15 лютага 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.
Медаль "За ўзяцце Будапешта» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За перамогу над Японіяй».
Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджана прыблізна 362050 чалавек.
Remove ads
Апісанне медаля
Медаль "За ўзяцце Будапешта" вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым боку медаля: у цэнтры - надпіс «За ўзяцце Будапешта», над надпісам уверсе - пяціканцовая зорачка, а ўнізе - малюнак сярпа і молата на двух перакрыжаваных лаўровых галінках.
На адваротным боку медаля - дата ўзяцця Будапешта: «13 лютага 1945 г.», над датай - пяціканцовая зорка.
Усе надпісы і малюнкі на медалі - выпуклыя. Аверс і адваротны бок медаля абрамлены борцікам.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай аранжавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі - блакітная палоска шырынёй 8 мм.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За ўзяцце Будапешта»- Медалі і ордэны СССР
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
