Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш)

узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Заснаваны пастановай кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай ад 30 ліпеня 2024 года[1].

Хуткія факты Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш), Дэвіз ...
Remove ads

Статут

У адпаведнасці са Статутам узнагароды, які набыў моц 31 ліпеня 2024 года, медаль можа ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія[1] сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці або праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.

Медаль можа надавацца адной асобе адзін раз. Узнагароджанне медалём можа адбывацца пасмяротна[1].

Remove ads

Апісанне

Медаль уяўляе сабой круглы медальён залацістага колеру, у цэнтры якога — партрэт Ларысы Геніюш, скіраваны ўлева, за якім унізе стужка, падзеленая на тры роўныя палосы, якія сімвалізуюць колеры беларускага нацыянальнага сцяга. Унізе партрэта па краі медаля — подпіс «Ларыса Геніюш». Поле медальёна рэльефна падзеленае наўскос на дзве часткі, правая з якіх — цямнейшая[1].

У аснове сюжэту медаля — вобраз Ларысы Геніюш, няскоранай палітзняволенай у СССР, профіль якой выступае з цемры ў святло; яна аптымістычна глядзіць у будучыню, сцвярджаючы перамогу свабоды і дэмакратыі ў Беларусі[1].

На адваротным баку медальёна ў цэнтры ў промнях сонца размешчаны надпіс: «ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ», над ім — ляціць птушка. Надпіс на рэверсе — гэта фрагмент верша Геніюш, які сімвалізуе непахіснасць і вернасць паэткі нацыянальным і дэмакратычным ідэалам, фактычна яе запавет наступным пакаленням беларусаў[1].

Птушка — сімвал свабоды, надзеі на вызваленне і перамогі над прыгнятальнікамі. Маленькая птушачка згадваецца ва ўспамінах Ларысы Геніюш у перыяд яе знаходжання ў турэмнай камеры, а ізаграфія птушачкі ўзятая з яе ліста[1].

Remove ads

Спіс узнагароджаных

3 жніўня 2024[2]
  • Леанід Судаленка, праваабаронца, грамадскі актывіст;
  • Аляксандр Кабанаў, блогер, грамадскі актывіст;
  • Сяргей Пятрухін, блогер, грамадскі актывіст;
  • Алеся Буневіч, грамадская актывістка;
  • Наталля Хершэ, грамадска-палітычная актывістка;
  • Валерыя Чарнаморцава, грамадская дзеячка, даследчыца, экскурсаводка;
  • Алана Гебрэмарыям, актывістка «Моладзевага Блоку»;
  • Зміцер Фурманаў, сябар ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
  • 5 узнагароджаных не былі названыя з меркаванняў бяспекі.
24 лютага 2025
21 сакавіка 2025

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads