Медаль Свабоды (ЗША)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль Свабоды (англ.: Medal of Freedom) — грамадзянскі медаль Злучаных Штатаў Амерыкі, заснаваны прэзідэнтам Гары Трумэнам у 1946 годзе для ўзнагароджання ўсіх грамадзян, якія аказалі дапамогу Злучаным Штатам Амерыкі і іх саюзнікам у пераможным завяршэнні Другой сусветнай вайны. Узнагароджанне дэ-юрэ ажыццяўляў Дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША або Міністр ваенна-марскіх сіл ЗША, аднак дакладна вядома, што ўзнагароды ўручалі і прэзідэнты ЗША Дуайт Эйзенхаўэр і Джон Кенэдзі[2].
Remove ads
Апісанне
Медаль уяўляе сабой бронзавы дыск, на аверсе якога намаляваны накіраваны налева (ад гледача) профіль чалавека з галаўным уборам, вонкава нагадвае белагаловага арлана, упрыгожанага зоркамі; у ніжняй частцы дыска напісана загалоўнымі літарамі FREEDOM. На рэверсе медаля намаляваны Звон Свабоды, вакол якога вялікімі літарамі напісана UNITED STATES OF AMERICA. Стужка медаля — чырвоная з чатырма тонкімі белымі палосамі.
Згодна з загадам № 9586, якім быў заснаваны медаль, узнагароджанне аднаго чалавека можа адбывацца толькі адзін раз, але за істотны акт, які дапамог завяршыць вайну і быў удастоены ўзнагароджання медалём[3]. Для зручнасці былі ўведзеныя планкі з бронзавай, сярэбранай і залатой пальмавымі галінамі. Дастаткова шмат грамадзян замежных дзяржаў былі ўзнагароджаны гэтым медалём, аб узнагароджанні амерыканскіх грамадзян звестак няма[4][5].
З 22 лютага 1963 года замест гэтага медаля грамадзянам стаў прысуджацца Прэзідэнцкі медаль Свабоды[6].
Remove ads
Зноскі
- Peters, Gerhard; Woolley, John T.. Interview With the President Responses to Written Questions Submitted by the EFE Spanish News Agency . The American Presidency Project. University of California, Santa Barbara (24 чэрвеня 1980). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 24 June 2015.
- Executive Orders Harry S. Truman 1945-1953(недаступная спасылка). Trumanlibrary.org. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2011.
- The OMSA Medal Database - WWII Medal of Freedom . OMSA (21 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 15 лістапада 2011.
- The OMSA Medal Database - Medal of Freedom with Gold Palm . OMSA. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 15 лістапада 2011.
- Kennedy, John F.. The Presidential Medal of Freedom . Executive Order 11085. United States Government (22 лютага 1963). — «The Medal of Freedom is hereby reestablished as the Presidential Medal of Freedom, with accompanying ribbons and appurtenances.» Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2017. Праверана 24 June 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads