Медны коннік (паэма)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Медны коннік (паэма)
Remove ads

«Ме́дны ко́ннік» — паэма (вершаваная аповесць) Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Хуткія факты Медны коннік, Жанр ...
Remove ads

Апісанне

Была напісана ў Болдзіне ўвосень 1833 года. Паэма не была дапушчана Мікалаем I да друку. Яе пачатак Пушкін надрукаваў у «Библиотеке для чтения» (1834, кн. VII) пад назвай «Петербург. Отрывок из поэмы»[1] (ад пачатку да радка «Тревожить вечный сон Петра!», з пропускам закрэсленых Мікалаем I чатырох радкоў, пачынаючы з радка «И перед младшею столицей»).

Упершыню надрукавана пасля смерці Пушкіна ў «Современнике» (т. 5, 1837 год)[2], з цэнзурнымі зменамі, унесенымі ў тэкст В. Жукоўскім. Без цэнзурных правак, якія скажаюць аўтарскую ідэю, паэма была ўпершыню надрукавана толькі ў 1904 годзе.

Вядома, што паэма падверглася рукапіснай праўцы Мікалаем I. Рукапіс захоўваецца ў Пушкінскім доме ў Санкт-Пецярбургу[3].

Паэма з'яўляецца адказам на «Дзяды» А. Міцкевіча і палемікай з імі[4][5].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads