Медум

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Медум або Мейдум — егіпецкі могільнік (некропаль), які знаходзіцца ў мухафазе Бені-Суэйф, прыкладна ў сотні кіламетраў на поўдзень ад Каіра. Самым вядомым збудаваннем некропаля з'яўляецца Медумская піраміда, пабудаваная пры фараоне Снофру.

Thumb
Медум
Медум
Мемфіс
Мемфіс
Элефанціна
Элефанціна
Медум на карце Егіпта
Remove ads

Збудаванні

Акрамя Медумскай піраміды, вядома таксама некалькі мастаб часоў ранняй 4 дынастыі:

  • мастаба № 17, пахаванне невядомага князя;
  • мастаба № 16, пахаванне прынца Рахатэпа (сына Снофру), военачальніка і вярхоўнага жраца бога Ра, і яго жонкі Нафрэт (тут была знойдзена іх выдатна захаваная скульптурная выява, якую сёння можна ўбачыць у Каірскім музеі);
  • мастаба № 6, пахаванне Нефермаата, сына Снофру і архітэктара Медумскай піраміды, і яго жонкі Ітэт. У гэтай грабніцы была знойдзена знакамітая фрэска з выявай гусей, т.зв. «Медумскія гусі» або «Медумскі гусіны фрыз», якая мае вялікую мастацкую каштоўнасць.

Могільнік працягвалі выкарыстоўваць таксама ў часы Новага Царства і ў Позні перыяд.


Thumb
Від на Медумскі могільнік з уваходу Медумскай піраміды.
Мастаба M17, на заднім плане грабніцы часоў 4 дынастыі.
Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Dieter Arnold: Lexikon der ägyptischen Baukunst, Artemis & Winkler, Zürich 1997, ISBN 3760810993
  • Hans Bonnet: Meidum, in: Lexikon der ägyptischen Religionsgeschichte, Hamburg 2000 ISBN 3-937872-08-6 S. 446.
  • Wolfgang Helck/Eberhard Otto: Meidum, in: Kleines Lexikon der Ägyptologie, Harrassowitz Verlag Wiesbaden, 1999 ISBN 3-447-04027-0 S. 183.
  • Miroslav Verner, Die Pyramiden, Rowohlt Verlag, 1999, S. 185 ff Die Pyramide des Snofru in Meidum, ISBN 3499608901

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads