Мелікерт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мелікерт (імя запазычана ў фінікійскага бога Мелькарта) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [2] сын Іно і цара Архамена Афаманта, брат Леарха. Пасля таго, як Гера наслала на яго маці вар’яцтва і Іно кінулася ў мора разам з сынам [3], Мелікерт быў пераўтвораны ў малодшае марское бажаство Палемона.
Дэльфін перанёс яго на Карынфскі перашыек [4], Сісіф пахаваў яго на Істме [5]. У яго памяць Сісіф заснаваў Істмійскія гульні [6].
Палемон выяўляўся як хлопчык на дэльфіне [7]. Яму прыносілі ў ахвяру дзіцяў [8]. Над магілай у Карынфе знаходзіўся храм Палемона [9]. Палемону прысвечаны LXXV арфічны гімн.
Remove ads
Зноскі
- Melicertes // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 18. — P. 94.
- Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.135
- Авідзій. Метамарфозы IV 518—528
- Паўсаній. Апісанне Элады I 44, 8; Лукіян. Марскія гутаркі 8, 1
- Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 3
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 1-2; III 4, 3
- Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 7
- Лікафрон. Аляксандра 229
- Паўсаній. Апісанне Элады II 2, 1
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads