Мемарыяльны знак падпольшчыкам (Мінск, вуліца Кульман)
Мінск, вуліца Кульман From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мемарыяльны знак падпольшчыкам — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кульман і Цнянскай, насупраць Дома быту.
На гэтым месцы знаходзіўся дом (былая вул. Выдавецкая, 10) Т. Якавенка. Тут, у пакоі, дзе жыў падпольшчык А. С. Грышын, размяшчалася падпольная друкарня Мінскага гаркама КП(б)Б, у якой надрукаваны другі і трэці нумары падпольнай газеты «Звязда». Другі нумар выйшаў у жніўні, трэці — у верасні 1942 г. На гэтай кватэры набіралі і чацвёрты нумар газеты, але ў сувязі з пагрозай правалу друкарні гранкі былі перанесены ў дом члена падполля П. К. Хадасевіча (вул. 3-я лінія, 26), дзе і быў надрукаваны чацвёрты нумар падпольнай «Звязды».
У 1983 г. на месцы былога дома, у якім надрукаваны 2-і і 3-і нумары газеты, устаноўлены мемарыяльны знак (архітэктар А. Лабачэўскі).
Remove ads
Літаратура
- 122. Мемарыяльны знак падпольшчыкам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads