Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак (Боркі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак — мемарыяльны комплекс у Борках Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі[1][2].

Хуткія факты Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак «Боркі», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Улетку 1942 года ў Кіраўскім раёне былі сфарміраваны партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі супраць акупантаў, здзяйсняючы частыя дыверсіі з падрывам машын на шашы Бабруйск — Магілёў. Пасля адной з такіх дыверсій, 15 чэрвеня 1942 года ў вёску накіраваны атрад штурмбанфюрара СС Оскара Паўля Дырлевангера. Немцамі было знішчана каля 2000 мірных жыхароў і спалена 6 пакінутых вёсак. Пасля вайны самі Боркі былі адноўленыя, але навакольныя пасёлкі — Хватаўка, Доўгае Поле, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, Дзяржынскі — не адрадзіліся.

У памяць пра жыхароў Борак і неадроджаных вёсак у 1964 годзе, да 20-годдзя вызвалення раёна, пастаўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі. Адпаведна колькасці спаленых паселішч устаноўлена шэсць пліт памяці пра падзеі на Боркаўскай зямлі.

У жніўні 2004 года ўзведзена капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых».

У 2004 і 2008 гадах у Борках пачата будаўніцтва мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці[3]. Ініцыятарам стварэння новага помніка выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Стары помнік усталявалі на мясцовых могілках, дзе пахаваны ахвяры аперацыі.

Remove ads

Апісанне

Над напаўненнем мемарыяльнай прасторы працуюць мінскія скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў, пазней на стадыі праектавання да іх далучылася магілёўскі педагог-архітэктар Марыя Левашова[4].

Ключавая скульптура мемарыяльнага комплексу — жанчына-маці, якая схілілася над пустой калыскай. Гэта скульптура ўвасабляе Беларусь, скрушлівую аб ахвярах вайны, як пра сваіх дзяцей. За скульптурай маці знаходзіцца вясковая (вуліца памяці) вуліца з імітацыяй пячных труб на якія нанесены ўспаміны відавочцаў трагедыі.

Другая скульптура знаходзіцца ў сімвалічным свірне: яна паказвае людзей, якія спрабуюць выратавацца ад немінучай пакутлівай смерці. На мемарыяльным камені высечана пасланне нашчадкам[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads