Мена Сіманс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мена Сіманс
Remove ads

Мена Сіманс (нідэрл.: Menno Simons; 14961561) — рэлігійны рэфарматар, адзін з галоўных прадстаўнікоў пацыфісцкага анабаптызму, заснавальнік руху менанітаў  (англ.).

Хуткія факты Мена Сіманс, Дзейнасць ...

Прыблізна ў 1526 ці 1527 г. пытанні аб дактрыне транссубстанцыяцыі  (руск.) падштурхнулі Мена Сіманса да сур’ёзнага і грунтоўнага пошуку адказаў у Святым Пісанні, якое, паводле яго прызнання, ён не вывучаў раней, хаця быў святаром. У гэты час ён прыйшоў да таго, што некаторыя называюць «евангельскім гуманізмам». У 1536 г. Сіманс парваў з каталіцкай царквой і далучыўся да анабаптыстаў. Відаць, у хуткім часе ён набыў аўтарытэт: да 1540 г. самым уплывовым анабаптысцкім лідарам у Нідэрландах быў Давід Ёрыс  (англ.), але ўжо ў 1544 г. для абазначэння ўсіх галандскіх анабаптыстаў выкарыстоўваўся тэрмін «менаніты» альбо «меністы»[1].

Ратуючыся ад пераследу, Сіманс часта пераязджаў і памёр у 1561 г. у Вюстэнфельдэ  (ням.) ў Гольштэйне.

Remove ads

Зноскі

  1. Friesen, Leonard G. (2022-10-27). Mennonites in the Russian Empire and the Soviet Union: Through Much Tribulation. Toronto ; Buffalo ; London: University of Toronto Press. p. 46. ISBN 978-1-4875-0551-6.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads