Менелік II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менелік II, таксама Мынілік (уласнае: Сахле-Марыям, амх.: ዳግማዊ ምኒልክ, 17 жніўня 1844. Анкабэр — 12 снежня 1913) — імператар Эфіопіі (1889—1909).
Remove ads
Біяграфія
Сын негуса (правіцеля) вобласці Шоа. З 1865 года негус Шоа. Пасля гібелі імператара Іаханыса IV (1872-89) абвясціў сябе імператарам Эфіопіі. 1 сакавіка 1896 года разбіў італьянскія войскі пры Адуа, дамогся прызнання еўрапейскімі дзяржавамі незалежнасці Эфіопіі. Пашырыў тэрыторыю краіны да яе сучасных межаў. Ажыццяўляў палітыку цэнтралізацыі Эфіопіі, задушыў рэгіянальны сепаратызм, правёў шэраг адміністрацыйных рэформ, садзейнічаў будаўніцтву дарог, развіццю гандлю, пры ім было створана рэгулярнае войска і ўведзена нацыянальная валюта.
Remove ads
Продкі
Зноскі
- Greenfield R. D. Menilek II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Menelik II. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads