Мераль Акшэнер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. 8 ліпеня 1956, Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.
Remove ads
Біяграфія
Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце[4][5].
Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі[5].
У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу[5]. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху)[5]. Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».
З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.
Remove ads
Зноскі
- http://www.hurriyet.com.tr/haberleri/meral-aksener Праверана 3 лістапада 2017.
- https://www.workwithdata.com/person/meral-aksener-1956 Праверана 21 кастрычніка 2024.
- Biography(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 25 чэрвеня 2018.
- Türkiye Büyük Millet Meclisi 23. Dönem Milletvekili-Meral Akşener(нявызн.)(недаступная спасылка). TBMM. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2012. Праверана 5 лютага 2013.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads