Мера (прыток Волгі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мера (прыток Волгі)
Remove ads

Мера (руск.: Ме́ра) — рака ў Кастрамской і Іванаўскай абласцях Расіі. Левы прыток ракі Волгі.

Хуткія факты Мера, Характарыстыка ...

Даўжыня — 152 км, плошча басейна — 2380 км², сярэдні расход вады за 51 кіламетр ад вусця — 6,5 м³/с.

Асноўныя прытокі — Медоза (левы), Тома, Сендзега (правыя). Найбуйнейшы з іх — Медоза. На Меры размешчаны буйны пасёлак Астроўскае — цэнтр Астроўскага раёна Кастрамской вобласці — і сяло (раней пасёлак) Зарэчны Заволжскага раёна Іванаўскай вобласці.

Мера пачынаецца непадалёк ад вёскі Пярвушына Судзіслаўскага раёна Кастрамской вобласці.

У верхнім цячэнні рака цячэ па лясной мясцовасці, моцна пятляючы. Шырыня ракі складае 3-10 метраў. На рацэ шматлікія завалы, берагі пад лесам, часам абрывістыя. На некаторых участках у рэчышчы сустракаюцца камяністыя перакаты, хуткасць цячэння даволі вялікая, асабліва ў разводдзе.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads