Мерыем Рашыдаўна Герасіменка
беларуская спявачка, палітычная зняволеная From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мерыем Герасіменка (нар. 23 студзеня 1994) — беларуская спявачка, палітычная зняволеная[1].
Вучылася ў юрыдычным каледжы, скончыла юрыдычны факультэт БДУ.
Спачатку музыка была хобі. Удзельнічала ў многіх музыкальных тэлепраектах, у тым ліку ўкраінскім «Голосі країни». Заснавала музыкальную школу Music Space у Мінску. Заснавальніца і салістка музычнага калектыва Meriem Band.
Спявала 3 жніўня 2022 года ў мінскім бары «Банки-бутылки» песню «Океана Ельзи» «Обійми», 4 жніўня яе схапілі за гэта. Таксама быў схоплены гаспадар бара Андрэй Жук і яго жонка Марыя Жук. Двойчы адбыла 15 сутак зняволення, матываваных адміністрацыйным артыкулам, потым засталася ў зняволенні, матываваным ужо крымінальным артыкулам 342 КК Беларусі (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіла яе да трох гадоў абмежавання волі.
У студзені 2024 года пакінула Беларусь.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads