Месаяха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Месаяха́ (руск.: Мессояха́[1][2], руск.: Мессо-Яха[3], руск.: Мессоя́ха[4][5]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Даўжыня ракі 466 км. Плошча вадазбору 26 000 км². Сярэдні расход вады складае 230[6] м³/с, аб’ём сцёку 7,259[6] км³/год. Рака працякае па паўночна-ўсходняй частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Тазаўскую губу Карскага мора ўтвараючы дэльту. Рэчышча звілістае. У зімовы перыяд рака перамярзае.
Прытокі Месаяхі: Нянгус-Яха, Вялікая Харвута-Яха, Малая Харвута-Яха, Няда-Яха, Хайлаха-Яха, Вялікая Варкута-Яха, Малая Варкута-Яха, Мудуйяха (Мудуй-Яха), Індзік-Яха, Варкута-Яха, Хасуй-Яха, Паюта-Яха і інш.[3] У басейне ракі шмат азёр.
Месаяха з’яўляецца месцам нерасту рыб (чыр, сіг, рапушка). У басейне ракі радовішчы прыроднага газу, пабудаваны газаправод Месаяха—Нарыльск[1][5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads