Месяцовая дынастыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чандравамша, або Месяцовая дынастыя (IAST: candra-vaṃśa, хіндзі: चंद्रवंश) — напаўміфічная старажытнаіндыйская царская дынастыя, разам з Сонечнай дынастыяй (Сур’явамша)[1].
Першым царом Месяцовай дынастыі лічыцца Пуруравас, матранімічнае імя якога Айла, з-за чаго гэтая дынастыя таксама вядомая як дынастыя Айла. Ад гэтага цара і яго нашчадкаў утварыліся многія іншыя дынастыі Старажытнай Індыі, але яны ўсё працягваюць адносіцца да Месяцовай дынастыі, уваходзячы ў спісы яе кіраўнікоў. Па імені месяцовага Чандры цары дынастыі насілі тытул або «Чандравамшын», або «Чандравамшараджа».
Да Месяцовай дынастыі належалі княскія роды Куру, і Панду, міжусобная вайна якіх складае асноўную фабулу «Махабхараты». Ад яе ж лічаць сваё паходжанне і многія раджпутскія прозвішчы. У старажытнасці некаторыя адгалінаванні Месяцовай дынастыі (як і Сонечнай) давалі пачатак і брахманскім родам[2].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads