Метраном
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метрано́м (грэч. μέτρον — мера, νόμος — закон) — прыбор, здольны вырабляць адвольную колькасць тактавых доляў часу на слых. Служыць як дапаможны прыбор для ўстанаўлення дакладнага тэмпу ў музычным творы.

Звычайна метраном складаецца з драўлянага корпуса пірамідальнай формы, адна з граняў якога зрэзана; на гэтым зрэзе знаходзіцца ківач з грузікам. Пазіцыя грузіка ўплывае на частату удараў метранома: чым вышэй грузік, тым радзей ўдары, і, адпаведна, чым грузік ніжэй, тым ўдары часцей. За маятнікам размешчана шкала, па якой устанаўліваецца частата удараў.
Акрамя механічных, існуюць і электронныя метраномы.
Таксама метраном можа выкарыстоўвацца падчас фізічных практыкаванняў, лабараторных даследаванняў, у якасці музычнага інструмента («Сімфанічная паэма для 100 метранома» Дзьёрдзя Лігеці, Сюіта з музыкі да фільма «Мёртвыя душы» Альфрэда Шнітке).
У блакадным Ленінградзе, калі радыё не працавала, у эфіры стукаў метраном: хуткі тэмп азначаў паветраную трывогу, павольны тэмп – адбой.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- Віртуальны метраном Архівавана 21 студзеня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads