Завадны апельсін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Завадны апельсін»[2], «Механі́чны апельсі́н» (англ.: A Clockwork Orange) — раман-антыутопія англійскага пісьменніка Энтані Бёрджэса, напісаны ў 1962 годзе. Раман стаў шырока вядомым дзякуючы знакамітай экранізацыі, зробленай рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам у 1971 годзе.

Хуткія факты Механічны апельсін, Аўтар ...
Remove ads

Гісторыя напісання і назвы

Энтані Бёрджэс напісаў свой раман адразу пасля таго, як дактары паставілі яму дыягназ пухліна мозга і заявілі, што жыць яму засталося не больш за год. Гэтая акалічнасць істотна адлюстравалася сюжэце рамана. Сам Бёрджэс казаў, што гэты твор, наскрозь прасякнуты болем.

Назва механічны апельсін ужываецца ў пераносным сэнсе і азначае чалавека, пазбаўленага свабоды выбара, волі. Мяркуецца, што словозлучэнне пайшло са слэнгу лонданскіх кокні. Таксама можна заўважыць паралелі з малайскай мовай (аўтар сем год пражыў ў Малайзіі), дзе слова «orang» значыць «чалавек», а на англійскай «orange» — «апельсін»

Remove ads

Сюжэт

Падзеі разгортваюцца ў недалёкай будучыні (адносна 1970-ых) у Англіі. Раман складаецца з трох частак і апавядае пра незвычайнага хлопца-падлетка Алекса. У першай частцы аўтар уводзіць нас у страшны свет будучыні і апісвае злачынствы Алекса і ягонай банды. У другой частцы Алекс трапляе ў турму, дзе яму прапануюць правесці эксперымент, прайсці адмысловы «курс лячэння» пасля якога ён зможа выйсці на волю. У трэцяй апісваецца новае жыццё Алекса пасля турмы.

Remove ads

Мова рамана

Раман напісаны даволі незвычайнай мовай — сумесь англійскай і рускай. Так званы «надсат», моладзевы слэнг «надсатых» (наццатых), то бок тынэйджэраў.

Аўтар выказаў меркаванне, што ў будучыню сферы ўплыву славяна-цыганскай культуры значна пашырацца і гэта закране перш за ўсё мову. Аднак слэнг пашыраны толькі сярод маладзейшага пакалення, і можна заўважыць што сярод дарослых ён застаецца незразумелым. У англійскім тэксце сярод іншых ужываюцца такія словы як «korova», «ruki», «litso», «starikashka», «drug», «zavedenije» ды інш. Таксама ў рамане згадваюцца знакамітыя расійскія мясціны, як, напрыклад, Парк Перамогі.

Экранізацыя

У 1971 годзе раман быў экранізаваны рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам. Роль Алекса выконвае акцёр Малькольм Макдауэл, для якога гэтая экранізацыя стала першай сур’ёзнай работай. Гэты фільм стаў класічным і займеў вялікую папулярнасць, адразу стаўшы часткай моладзевай культуры 70-ых. Фільм атрымаў 5 узнагарод і 16 намінацыі. Праз масавыя беспарадкі, што пачаліся адразу пасля прэм’еры, а таксама праз вялікую колькасць гвалту і непрыстойных сцэн, фільм быў забаронены судом Вялікабрытаніі.

Таксама паводле кнігі былі пастаўленыя шматлікія тэатральныя пастаноўкі.

Remove ads

Мастацкая каштоўнасць

Твор мае вялікую мастацкую каштоўнасць. У ім паднятыя вострыя пытанні агрэсіі ў сучасным грамадстве, чалавечай волі. Што прымушае чалавека чыніць гвалт? Ці мае нехта права пазбаўляць чалавека свабоды выбару, волі няхай нават з мэтай пакарання і выпраўлення?

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads