Роса

могілкі ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia

Росаmap
Remove ads

Ро́са або Ро́сы (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) — могілкі ў Вільні, адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.

Хуткія факты Роса, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У красавіку 1801 магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 могілкі былі асвечаны. 8 мая 1801 на іх быў пахаваны бургамістр Ян Мюлер. У 1814 да паўночнай часткі могілак быў далучаны яшчэ адна дзялянка зямлі.

Побач з гэтым могілкамі ў першай палове XIX размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).

У 18411850 гадах на могілках была пабудаваная вялікая неагатычная капліца[lt] па праекце архітэктара Томаша Тышэцкага[ru]. У 1888 годзе па праекце архітэктара Юліяна Янушэўскага[ru] да капліцы была дабудаваная вежа-званіца.

Перад уваходам на могілкі ў 1920 былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў савецка-польскай вайне. У 19351936 невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.

З 1967 пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.

Thumb
Неагатычная могілкавая капліца, у якой у 2019 годзе былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў

10 сакавіка 2005 года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы на могілкі Роса Аляксандр Квасьнеўскі і Валдас Адамкус усклалі кветкі на магілы Ёнаса Басанавічуса і Юзафа Пілсудскага[1].

22 лістапада 2019 года ў капліцы на могілках былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікі Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

Thumb
Агульны выгляд
Thumb
Магілы польскіх салдат. 1939
Remove ads

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads