Мой Вер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мой Вер (Moï Ver), народжаны Маісей Верабейчык (5 снежня 1904[1][2][…], Заскавічы, Віленская губерня[3] — 20 студзеня 1995, Цфат, Паўночная акруга[4]) — авангардны фатограф і мастак[5].
Часам яго згадваюць як Moi Weï ці Мойша Верабейчык (Moshé Vorobeichic). Аўтар шматлікіх фатаграфій, якія дакументуюць жыццё яўрэйскай абшчыны ў гарадах міжваеннай Польшчы [6], а таксама пачаткі яўрэйскай дзяржавы, створанай падчас брытанскага мандату ў Палесціне [7].
Remove ads
Біяграфія
Маісей Варабейчык нарадзіўся 4 снежня 1904 года ў Заскавічах[8], старэйшы з чатырох дзяцей Шлоймы і Шыфры, народжанай Цукерман. У 1915 годзе пераехаў з сям’ёй у Вільню, дзе яны жылі на вуліцы Вялікая Пагулянка, 11. Бацька валодаў лесапільняй і гандляваў піламатэрыяламі. Яго мастацкі талент выявіўся падчас вучобы ў яўрэйскай гімназіі. Восенню 1923 года пачаў вучыцца на факультэце выяўленчых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у тым ліку вучыўся фатаграфіі ў Яна Булгака. У кастрычніку 1927 года паехаў вучыцца ў Баўхаўс у Германіі, дзе пазнаёміўся з вядучымі прадстаўнікамі сусветнага авангарду (Ёзэф Альберс, Васіль Кандзінскі, Паўль Клее), найбольшы ўплыў на яго падыход да фатаграфіі зрабіў Ласла Мохай-Надзь. Падчас знаходжання ў Дэсау набыў фотаапарат Leica, з дапамогай якога ў 1929 годзе зрабіў серыю фатаграфій віленскага яўрэйскага квартала. Некаторыя з гэтых фатаграфій былі апублікаваныя ў альбоме «Ein Ghetto im Osten. Vilna» (Orell Fussli Verlag, 1931), які выйшаў у Цюрыху. Восенню 1929 года пачаў вывучаць фатаграфію ў Тэхнічнай школе фатаграфіі і кінематаграфіі ў Парыжы, таксама вучыўся ў Акадэміі Мадэрна Фернана Лежэ. У гэты час паводле парады Андрэ Мальро ён узяў сабе мастацкі псеўданім Moï Ver[9]. Падчас знаходжання ў Францыі быў апублікаваны яшчэ адзін яго фотаальбом пад назвай «Парыж» (Éditions Jeanne Walter, 1931 г., з прадмовай Фернана Лежэ). Абодва альбомы сталі класікай у гісторыі авангарднай мастацкай фатаграфіі. У 1931 годзе Moï Ver падрыхтаваў макет для яшчэ аднаго альбома «Ci-contre», які, аднак, быў апублікаваны толькі ў 2004 годзе (выдавецтва Ann und Jürgen Wilde).
У 1932 годзе па замове фотаагенцтва «Photo Globe» ён адправіўся на Блізкі Усход, каб зрабіць фатаграфіі для ілюстрацыі артыкула пра паўсядзённае жыццё габрэяў у Палесціне. Праз два гады вырашыў з’ехаць і пасяліцца там назаўсёды.

На працягу 1930-х і 1940-х гадоў шмат займаўся дызайнам — плакатаў, гравюр і кніг, ілюстраваных фотамантажом. Падчас вайны 1948 года яго не прызвалі на актыўную службу, працаваў у ваеннай прапагандзе. У 1950-х гадах ён змяніў імя на яўрэйскае — Мошэ Равіў — і адмовіўся ад фатаграфіі на карысць жывапісу, чэрпаў натхненне з кабалы, хасідызму і яўрэйскага містыцызму[9]. Памёр у Ізраілі ў 1995 годзе.
Авангардныя фатаграфіі Мой Вера 1930-х гадоў захоўваюцца ў калекцыях музеяў фатаграфіі па ўсім свеце. Дачка Мой Вера, Мая Равіў-Варабейчык, перавыдала яго парыжскі альбом (англійская версія, Steidl Verlag 2002).
Remove ads
Выставы
У 2019 у Літоўскай нацыянальнай галерэі прайшла выстава «Мой Вер. Фотамантаж мадэрну».
У красавіку 2023 года Цэнтр Пампіду ў Парыжы арганізаваў выставу работ мастака, якая была паказана ў Музеі Варшавы ў кастрычніку таго ж года.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
