Монстры супраць прышэльцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Монстры супраць прышэльцаў» (англ.: Monsters vs. Aliens) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «DreamWorks Animation» 2009 года. Пераможца прэміі «Сатурн» (2010) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм».
Remove ads
Сюжэт
У дзень вяселля ў Сюзан Мёрфі, дзяўчыну з Каліфорніі, трапляе метэарыт, поўны ўсякай дрэні з космасу, у выніку чаго яна раптам пачынае расці і вырастае да пятнаццаці метраў. Устрывожаныя з’яўленнем новага монстра, вайскоўцы адразу бяруцца за справу: Сюзан ловяць і вязуць на сакрэтную ўрадавую базу. Там яе пераназываюць у Гігантыку і знявольваюць разам з іншымі монстрамі: геніяльным, але насякомагаловым доктарам навук Тараканам; брутальным рыбачалавекам па мянушцы Адсутнае Звяно; жэлепадобным і незабіваемым Б. О. Бам і стомятровым Казурказаўрам.
Іх турэмнае зняволенне доўжыцца нядоўга: на Зямлю нападае іншапланетны робат, і ў роспачы Прэзідэнт, паддаўшыся ўгаворам генерала Ваякера, адпраўляе разнамасную каманду монстраў на выратаванне планеты ад немінучай гібелі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads