Мора Кракена

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мора Кракена
Remove ads

Мора Кракена (лац.: Kraken Mare) — найбуйнейшае вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна). Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, каардынаты: 68°00′ пн. ш. 310°00′ з. д.68,0° пн. ш. 310,0° з. д. / 68.0; -310.0 Мора было выяўлена ў 2007 годзе зондам Касіні і праз год было названа ў гонар Кракена — міфічнага марскога монстра. З дапамогай радыёлакацыйнай здымкі было ўстаноўлена, што мора Кракена вуглевадароднае.

Thumb
Мора Кракена лявей цэнтра здымка, а правей Мора Пунгі (абодва моры выдзелены сінім)
Thumb
Здымак паўночнага паўшар'я Тытана. Мора Кракена ў ніжняй левай частцы выявы

Дыяметр мора 1170 км, плошча каля 400 000 км². Такім чынам, мора Кракена блізка па памерах да Каспійскага мора[1] на Зямлі. У паўночнай частцы мора знаходзіцца востраў Майда Інсула.

У рамках планаванай місіі па даследаванню Тытана, зондам будзе вызначаны дакладны хімічны састаў і глыбіня Мора Кракена.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads