Мора Садружнасці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мора Садружнасціmap
Remove ads

Мо́ра Садру́жнасці[1] (руск.: море Содружества) — мора ў Індыйскім сектары Паўднёвага акіяна.

Хуткія факты Мора Садружнасці, Плошча ...

Плошча 258 тыс. км² У паўднёвай частцы глыбіня меней 500 м, у паўночнай звыш 3000 м. Пакрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў, у тым ліку вельмі буйных. На беразе мора аўстралійскія навуковыя станцыі Моўсан і Дэйвіс. Ледзяныя берагі на значных участках вельмі рухомыя, у выніку адколу гіганцкага айсберга ад шэльфавага ледавіка Эймеры ў 1964 бераг у заліве Прудо на працягу больш за 160 км адступіў на 60—70 км.

Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі савецкіх антарктычных экспедыцый у адзначэнне сумесных даследчых прац экспедыцый розных дзяржаў у Антарктыцы.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads