Морган Тэйлар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэдэрык Морган Тэйлар (англ.: Frederick Morgan Taylor; 17 красавіка 1903 — 16 лютага 1975) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу з бар’ерамі.
Remove ads
Біяграфія
Алімпійскі чэмпіён у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (1924). На наступных двух Алімпіядах заваёўваў «бронзу» ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Быў сцяганосцам алімпійскай зборнай ЗША на Гульнях-1932. Неаднаразовы чэмпіён ЗША. Экс-рэкардсмен свету па бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 440 ярдаў.
Працаваў распаўсюднікам «Чыкага Трыб’юн», затым — настаўнікам і трэнерам, паралельна працягваў працаваць у рытэйле.
Сын — Фрэнк «Баз» Тэйлар малодшы (1931—2010) — быў лёгкаатлетам, перамагаў на нацыянальных спаборніцтвах, пазней — прэзідэнт Асацыяцыі гольфа ЗША.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Frederick Morgan Taylor // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads