Мост Рыяльта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мост Рыяльтаmap
Remove ads

Мост Рыяльта (італ.: Ponte di Rialto) — мост у Венецыі праз Гранд-канал.

Хуткія факты Мост Рыяльта, Краіна ...

З’яўляецца самым першым і самым старажытным мостам праз канал. Першапачаткова быў драўляным, быў разбураны ў час бунту, які ўзнік у выніку змовы Баямонтэ Цепола. У 1444 годзе мост абрынуўся, адбудаваны зноў зноў з дрэва ён набыў убудаваны механізм, які дазваляў разводзіць мост для праходу судоў.

Пасля абвалу двух разводных частак моста ў XVI стагоддзі дож Паскуале Чыконья прыняў рашэнне пабудаваць больш трывалае каменнае збудаванне, пад аркадамі якога маглі б размясціцца гандлёвыя крамы. У конкурсе прымалі ўдзел такія знакамітыя архітэктары, як Мікеланджэла, Паладыа і Якопа Сансавіна, але перавага была аддадзена Антоніа дэ Понтэ (Понтэ па-італьянску мост). Мост быў пабудаваны паміж 1588 і 1591 гадамі, і дайшоў у такім выглядзе да нашых дзён. Да 1854 года быў адзіным мостам праз Гранд-канал.

Мост складаецца з адной магутнай аркі даўжынёй 28 метраў, яго максімальная вышыня ў цэнтры — 7,5 метраў. Ён пабудаваны ў самым вузкім месцы Гранд-канала. Мост абапіраецца на 12 тысяч паль, забітых у дно лагуны. На мосце размешчаны 24 крамы, падзеленыя ў цэнтры дзвюма аркамі.

У цяперашні час адзін з самых вядомых мастоў Венецыі.

Я буду купляць у вас, прадаваць вам, хадзіць з вамі, гаварыць з вамі і іншае, але не буду з вамі ні есці, ні піць, ні маліцца… Што новага на Рыальта?

— Уільям Шэкспір, "Венецыянскі купец"

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс мастоў Венецыі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads