Мост каралевы Маргарыты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мост каралевы Маргарытыmap
Remove ads

Мост каралевы Маргарыты (італ.: Ponte Regina Margherita) — мост у Рыме, які злучае плошчу Свабоды ў раёне Праці і набярэжную Арнольда Брэшыянскага ў раёне Кампа-Марцыа[1].

Хуткія факты Мост каралевы Маргарыты, Афіцыйная назва ...

Мост быў пабудаваны ў 1886—1891 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Анжэла Вескавалі, які праектаваў таксама мост Умберта I, і названы ў гонар Маргарыты Савойскай, першай каралевы аб'яднанай Італіі. Закладка падмурка абыйшлася ў 1 547 000 лір, а ўзвядзенне моста — у 1,224 млн лір. Мост звязаў раён Праці з П'яцца дэль Попала і стаў першай пераправай праз Тыбр, пабудаванай пасля перапынку ў будаўніцтве, які доўжыўся некалькі стагоддзяў[2]. Мост каралевы Маргарыты складаецца з трох арак і дасягае 103 м у даўжыню і каля 21 м у шырыню.

Thumb
Цэнтральная арка моста
Remove ads

Зноскі

  1. Armando Ravaglioli. Roma anno 2750 ab Urbe condita. Storia, monumenti, personaggi, prospettive. — Roma: Tascabili Economici Newton, 1997. — С. 52. ISBN 88-8183-670-X.
  2. Claudio Rendina. Enciclopedia di Roma. — Roma: Newton Compton Editori, 2005. — С. 702. ISBN 88-541-0304-7.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads