Мост (партыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мост (Most — Híd; славацк.: Most, венг.: Híd; абодва слова абазначаюць «мост») — палітычная партыя Славакіі, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы венгерскай нацыянальнай меншасці. У адрозненне ад іншай венгерскай партыі Славакіі — Партыі венгерскай кааліцыі — партыя Мост ставіць сваёй мэтай наладжванне дыялогу паміж венграмі і славакамі.

Хуткія факты Мост, Заснавальнік ...
Remove ads

Гісторыя

Партыя была створана 30 чэрвеня 2009 года Белай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў Партыі венгерскай кааліцыі і яе лідарам у 19982007 гады. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя вядомыя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзве венгерскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасцю быць непрадстаўленымі ў парламенце новага склікання — колькасць венграў у Славакіі складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадсоткавым бар’еры на праходжанне ў парламент. Аднак ідэалогія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і венграў, і ў адпаведнасці з гэтым віцэ-старшынёй партыі з’яўляецца славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытанняў, перад парламенцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 года партыя была здольная разлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю венгерскай кааліцыі[1], якая знаходзілася на грані праходжання ў парламент. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя венгерскай кааліцыі не здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком венгерскай супольнасці ў парламенце.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads