Мсціслаў Ізяславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мсціслаў Ізяславіч (пачатак XI ст. — 1069[1]) — князь наўгародскі (1054—1067), полацкі (1069).
Remove ads
Біяграфія
Сын Ізяслава Яраславіча.
У 1054 годзе, пасля смерці вялікага князя Яраслава, наўгародскі князь Ізяслаў Яраславіч заняў сталец у Кіеве, а Ноўгарад пакінуў Мсціславу.
У 1066 годзе полацкі князь Усяслаў Брачыславіч аблажыў Пскоў, не ўзяў яго, але разбіў на рацэ Чарэсе наўгародскае войска Мсціслава, якое ішло на дапамогу, і пасля захапіў Ноўгарад, напалову спаліў горад, вывеў палон і зняў з наўгародскага Сафійскага сабора званы, забраў царкоўнае начынне. Мсціслаў уцёк у Кіеў да бацькі.
Ізяслаў Яраславіч, па вяртанні з Польшчы ў 1069 годзе, паслаў сына наперад сябе ў Кіеў, дзе Мсціслаў учыніў расправу над завадатарамі паўстання, вінаватых у выгнанні бацькі забіў або асляпіў.
У 1069 годзе, пасля перамогі над Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі сталец у Полацку, дзе неўзабаве памёр[2].
Вядомы сын Расціслаў (памёр 1.10.1093), князь берасцейскі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads