Муджыбур Рахман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Муджыбур Рахман, шэйх Муджыб (17 сакавіка 1920, Тунгіпура, Індыя — 15 жніўня 1975) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Бангладэш.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Remove ads
Зноскі
- Муджибур Рахман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Mujibur Rahman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mujibur Rahman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 9 лютага 2025.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads