Мудзьюгскі канцэнтрацыйны лагер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мудзьюгскі канцэнтрацыйны лагерmap
Remove ads

Мудзьюгскі канцэнтрацыйны лагерканцэнтрацыйны лагер, створаны прадстаўнікамі замежнай ваеннай інтэрвенцыі на поўначы Расіі на востраве Мудзьюг 23 жніўня 1918 года як лагер для ваеннапалонных. З 2 чэрвеня 1919 года выкарыстоўваўся ўрадам Паўночнай вобласці як ссыльна-катаржная турма. Пасля паўстання 15 верасня 1919 года і масавых уцёкаў зняволеных быў пераведзены ў Йаканьгу. З-за гэтых падзей Мудзьюг атрымаў мянушку «востраў смерці».

Хуткія факты Мудзьюгскі канцэнтрацыйны лагер, Краіна ...
Remove ads

Ушанаванне памяці

12 жніўня 1928 года на востраве Мудзьюг быў адкрыты помнік «Ахвярам інтэрвенцыі» вышынёй 17,5 метраў.

У 1934 годзе на востраве быў адкрыты Музей рэвалюцыі Паўночнай вобласці, які ў 1938 годзе быў аб'яднаны з Архангельскім абласным краязнаўчым музеем і стаў называцца музеем «катаргі». У 1940 годзе ён быў закансерваваны з-за размяшчэння на востраве вайсковай часткі сістэмы СПА і зноў быў адкрыты 15 чэрвеня 1973 года.

Новы помнік з граніту, чыгуну і бетону ў выглядзе абеліска вышынёй 24,5 метраў быў пастаўлены ў паўднёвай частцы вострава ў 1958 годзе.

У музеі захаваліся асноўныя лагерныя пабудовы: барак, карцэр, вышкі з агароджамі з калючага дроту. У цяперашні час музей знаходзіцца ў стане кансервацыі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads