Мужчынская зборная Беларусі па гандболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прадстаўляе Беларусь у міжнародных турнірах па мужчынскім гандболе. Каманда пяць разоў прымала ўдзел у чэмпіянаце свету (1995, 2013, 2015, 2017, 2021) і сем разоў — у чэмпіянаце Еўропы (1994, 2008, 2014, 2016, 2018, 2020, 2022).
Цяперашні склад
Склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2018.
- Колькасць гульняў і галоў станам на 11 студзеня 2018 года[1].
Remove ads
Поспехі ў чэмпіянатах
Чэмпіянат свету па гандболе
- 1995: 9-е месца
- 2013: 15-е месца
- 2015: 18-е месца
- 2017: 11-е месца
Чэмпіянат Еўропы па гандболе
- 1994: 8-е месца
- 2008: 15-е месца
- 2014: 12-е месца
- 2016: 10-е месца
- 2018: удзельнічае
Летнія Алімпійскія гульні
Не прымала ўдзелу.
Трэнеры
- Спартак Мірановіч (1992 — 1998)
- Аляксандр Каршакевіч (1998 — 2001)
- Спартак Мірановіч (2001 — чэрвень 2008)
- Георгій Свірыдзенка (чэрвень 2008 — ліпень 2009)
- Юрый Шаўцоў (з ліпеня 2009)
Вядомыя ігракі
- Іван Броўка
- Сяргей Гарбок (пасля выступаў за Расію)
- Андрэй Клімавец (пасля выступаў за Германію)
- Барыс Пухоўскі
- Сяргей Рутэнка (таксама выступаў за Славенію)
- Аляксандр Тучкін (пасля выступаў за Расію)
- Генадзь Халепа
- Міхаіл Якімовіч
Санкцыі
28 лютага 2022 года Еўрапейская федэрацыя гандбола прыняла рашэнне адхіліць зборныя Беларусі па гандболе і беларускія гандбольныя клубы ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ЕФГ на перыяд да наступнага рашэння[2]. Прычына гэтага — ваеннае ўварванне Расіі і Беларусі ва Украіну.
Зноскі
- ЧЕ-2018. Перед стартом. Шесть на шестой(недаступная спасылка)
- Decisions of the EHF Executive Commitee Архівавана 1 сакавіка 2022. // Афіцыйны сайт Еўрапейскай федэрацыі гандбола (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads