Зборная Казахстана па хакеі з шайбай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Казахста́на па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Казахстана. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 17 месцы[1]. Кіруючы орган — Казахская федэрацыя хакея з шайбай; галоўным трэнерам з'яўляецца фінскі спецыяліст Ары-Пека Селін. Зборная была ўдзельнікам дзвюх Алімпійскіх гульняў — у Нагана і Турыне.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Зборная Казахстана па хакеі з шайбай утварылася ў 1992 годзе, пасля развалу СССР. У лютым 1996 года ўпершыню ўдзельнічаючы ў Зімовых Азіяцкіх гульнях у кітайскім Харбіне, зборная Казахстана пад кіраўніцтвам Барыса Аляксандрава стала чэмпіёнам трэціх гульняў, а ў лютым 1997 года ў Аўстрыі здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана, дзе дайшла да чвэрцьфіналу. У лістападзе 1997 года на турніры ў Аўстрыі зборная выйшла з дывізіёну С у дывізіён А чэмпіянату свету, але ў маі 1998 года ў Швейцарыі прайграла на чэмпіянаце свету ўсё гульні і заняла 15 месца.

У 1999 годзе кіраўнікі Расійскай хакейнай лігі, у якой выступалі ўсе лідары зборнай Казахстана, прынялі закон, які абмяжоўваў колькасць легіянераў у клубах РХЛ. Многія ігракі былі вымушаны адмовіцца ад выступаў за зборную, каб захаваць працаўладкаванне. Пасля гэтага Барыс Аляксандраў істотна абмаладзіў склад каманды і зноў выйграў чацвёртыя Зімовыя Азіяцкія гульні 1999 года ў Канвонда.

Thumb
Паштовая марка Казахстана, якая прысвечана хакейнай зборнай, 1999

Аднак у лістападзе 1999 года ў кваліфікацыйным турніры ў Вялікабрытаніі каманда не здолела выйсці з групы Б у групу А чэмпіянату свету 2000 года, саступіўшы зборным Латвіі і Украіне. У лютым 2000 года на адборачным турніры ў Эстоніі каманда толькі паводле суадносін гульняў не патрапіла на Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, саступіўшы першае месца Украіне.

У красавіку 2001 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне каманда саступіла першае месца і пуцёўку ў топ-дывізіён гаспадарам зборнай Славеніі. У красавіку 2002 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў Нідэрландах зборная, прайграўшы зборнай Францыі, саступіла першае месца камандзе Беларусі.

Улетку 2002 года Аляксандраў быў звольнены з пасады галоўнага трэнера «Казцынк-Тарпэда» і з аналагічнай пасады ў зборнай. Мышагін, які заняў месца Аляксандрава, здолеў з першага заходу вярнуцца ў дывізіён А чэмпіянату свету і пратрымацца там тры гады. Найвышэйшым дасягненнем за гэтыя часы стала 12-е месца ў 2005 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (14 сакавіка 2014).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads