Мужчынская зборная Расіі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мужчынская зборная Расіі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Расію на міжнароднай арэне. Кіраўнічым органам зборнай выступае Расійская федэрацыя баскетбола.

Каманда была ўтворана ў 1992 годзе, з’яўляецца афіцыйнай правапераемніцай зборнай СССР. У 1994 і 1998 гадах выйгравала сярэбраныя медалі чэмпіянатаў свету.

У 2007 годзе каманда пад кіраўніцтвам Дэвіда Блата ўпершыню выйграла чэмпіянат Еўропы. Блат за гэтую перамогу быў удастоены звання заслужанага трэнера Расіі першым з неграмадзян РФ. У 2011 годзе пад кіраўніцтвам Блата каманда таксама выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы, а праз год стала трэцяй на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads