Музей Ванкувера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей Ванкувераmap
Remove ads

Музей Ванкувера (англ.: Museum of Vancouver (MOV), раней Vancouver Museum) — самы вялікі грамадзянскі музей Канады. Музей Ванкувера быў адкрыты ў 1894 годзе; у 2008 годзе яго канцэпцыя была цалкам перапрацавана. Музей знаходзіцца ў адным будынку з Касмічным цэнтрам імя Макмілана  (англ.).

Хуткія факты Музей Ванкувера, Заснаваны ...
Remove ads

Інфармацыя пра музей

Музей быў заснаваны Асацыяцыямі мастацтва, навукі і гісторыі Ванкувера і быў адкрыты 17 красавіка 1894 года[2]. Экспазіцыі размяшчаліся ў розных месцах, пакуль музей не здабыў сваё сталае месца ў цэнтры Карнегі  (англ.) 15 красавіка 1905. У 1968 годзе музей быў пераназваны ў Музей Стагоддзя Канады і быў перамешчаны ў будынак, у якім размяшчаецца дагэтуль, а ў 1981 вярнуў сваю ранейшую назву[3]. Увесну 2009 была прадстаўлена новая канцэпцыя музея як адлюстравання горада, яго гісторыі і жыхароў. У 2010 за паспяховае развіццё гэтага новага кірунку музей атрымаў узнагароду ад Канадскай Асацыяцыі Музеяў (Canadian Museums Association)[3].

У зборы музея знаходзяцца розныя артэфакты, сабраныя па ўсім свеце, сярод якіх мумія, набытая ў Егіпце, калекцыі XIX і XX стагоддзяў.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads