Музей Плантэна-Марэцюса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей Плантэна-Марэцюса
Remove ads

Музей Плантэна-Марэцюса — музей у горадзе Антверпене з бібліятэкай і гістарычнымі друкарскімі экспанатамі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Музей Плантэна-Марэцюса*, ** ...
Remove ads

Заснавальнік друкарні — Крыстоф Плантэн, француз, які пераехаў у Бельгію, стаў вялікім друкаром і выдаўцом эпохі Рэнесансу і барока. Ён працаваў у Антверпене, які быў у той час адным з лідараў ранняга еўрапейскага кнігадрукавання і друкарскай справы.

Пасля смерці Плантэна друкарня перайшла да яго зяця Яна Марэцюса. Сямейнае прадпрыемства прапрацавала да 1867 г.

За шматгадовую гісторыю ў будынку была сабрана цэлая калекцыя старадаўняга друкарскага абсталявання. У друкарні захоўваюцца 2 самыя старыя друкарскія прэсы ў свеце, велізарная бібліятэка са знакамітым выданнем Бібліі на 5 мовах, багаты архіў і мноства твораў мастацтва, сярод каторых — карціны Рубенса.

Музей Плантэна-Марэцюса мае не толькі архітэктурную каштоўнасць, але і з’яўляецца прыкладам дзейнасці еўрапейскага выдавецкага дома канца 16 ст., які існаваў на працягу эпохі барока і ў перыяд класіцызму.

Remove ads

Літаратура

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads