Музей партызанскай славы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей партызанскай славы. Створаны ў 1971 годзе ва ўрочышчы Хаваншчына (за 3 км на поўдзень ад в. Корачын) Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе ў 1943—1944 гадах у Другой сусветнай вайне базіраваліся Брэсцкія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партызансага злучэння, і друкарня падпольнай газеты «Зара»; філіял Брэсцкага краязнаўчага музея. 960 адзінак асноўнага фонду (1999). Уключае 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «Лясную школу». У ломіках экспанаты пра дзейнасць падпольных абкомаў, штаба партызанскага злучэння, барацьбу моладзі супраць нямецкіх акупацыйных улад, работу рэдакцыі газеты, партызанскага шпіталя і інш.
Remove ads
См. таксама
Літаратура
- Музей партызанскай славы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12 — 13.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads