Музычная майстэрня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музычная майстэрня — найбуйнейшы ў Беларусі майстар-клас для хрысціянскіх музыкантаў і спевакоў, які адбываецца штогод пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Заснавана ў 2003 годзе айцом Лехам Баханэкам і польскім музыкантам, журналістам і тэлевядучым Янам Паспяшальскім .
«Музычная майстэрня» штогод збірае некалькі соцень удзельнікаў. На працягу тыдня маладыя людзі маюць магчымасць знаёміцца, маліцца, спяваць і іграць на музычных інструментах дзеля праслаўлення Бога.
Remove ads
Гісторыя

Сваю гісторыю «Музычная майстэрня» вядзе ад пачатку 2000-х гадоў. Тагачасны пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Івянцы, айцец Лех Баханэк шукаў інструменты для хлопцаў са сваёй парафіі — іх гурту не ставала толькі барабанаў. У працэсе гэтага пошуку айцец Лех пазнаёміўся з Янам Паспяшальскім , польскім музыкантам, журналістам і тэлевядучым, які выказаў жаданне дапамагчы[1][2]. Айцец Лех прыгадвае:
![]() |
Мы сустрэліся ў яго дома падчас Божага Нараджэння, і там пасля доўгай размовы прыйшлі да высновы, што ўжываныя барабаны атрымалася б дзесьці знайсці, але ёсць магчымасць нечага іншага — служэння польскай моладзі братам і сёстрам з Беларусі[1]. | ![]() |
Спадар Ян прапанаваў, каб моладзь з парафіі святога Тамаша ў Варшаве прыехала і падзялілася з беларускімі маладзёнамі сваімі ведамі ў літургічным спеве. І ўжо ў 2003 годзе ў Івянцы адбылася першая «Музычная майстэрня»[1][2]. Спадар Ян прыгадвае:
![]() |
На нашую першую сустрэчу прыехала каля ста чалавек. Надвор’е нам тады не спрыяла: увесь тыдзень ліў дождж, таму мы былі «вымушаныя» знаходзіцца разам і працаваць. Паволі мы пачалі вучыць нашых новых сяброў: шмат з тых, хто прыехаў, не ведалі нотаў, таму вучылі па чарзе ледзь не кожную ноту. Але гэтая праца не была дарэмная, бо падчас выступу новаўтворанага хору «Майстэрні» перад івянецкай публікай некаторыя слухачы ўзрушана плакалі[1]. | ![]() |
За тыдзень сумеснай працы і малітвы беларускія і польскія музыкі настолькі зблізіліся, што ў выніку «Майстэрня» стала штогадовай музычнай падзеяй[1].
Пачынаючы з 2008 года ўвайшло ў традыцыю спалучаць апошнія дні «Музычнай майстэрні» з агульнабеларускай «Малітоўнай сустрэчай моладзі»[3].
Адбываліся таксама і спробы пашырэння дзейнасці «Майстэрні». Так, у 2017 годзе акрамя звычайнай сустрэчы ў Івянцы адбылася першая «Музычная майстэрня» ў Навагрудку. Сярод ініцыятараў былі ўдзельнікі і арганізатары івянецкай «Майстэрні»[4].
З часам арганізацыя мерапрыемства ўсё больш лягала на беларускі бок. Так, ужо ў 2017 годзе «Майстэрню» на роўні з палякамі арганізоўвалі беларусы. У 2020-21 гадах «Майстэрня» не праводзілася, але пасля двух гадоў вымушанага перапынку была адноўлена. Цяпер арганізацыю мерапрыемства цалкам узялі на сябе мясцовыя энтузіясты.
За час існавання «Майстэрні» вырасла новае пакаленне касцёльных музыкантаў, а некаторыя з удзельнікаў увайшлі ў шэрагі арганізатараў[2].
Remove ads
Мерапрыемства

«Музычная майстэрня» адбываецца на базе касцёла св. Міхала Арханёла і францішканскага кляштару ў Івянцы. Арганізацыю мерапрыемства бяруць на сябе мясцовыя манахі-францішкане, а таксама парафіяне касцёла.
Мерапрыемства працягваецца тыдзень. Дзень пачынаецца з ранішняга багаслужэння — ютрані. Пасля супольнага сняданку адбываецца вялікая рэпетыцыя хора «Майстэрні» з перапынкам на канферэнцыю. Па абедзе надыходзіць час больш вузкаспецыялізаваных майстар-класаў. Сярод іх ігра на розных музычных інструментах, сцэнаграфія і тэатральнае майстэрства, вакал, дырыжыраванне, музычная грамата і іншыя. Увечары адбываецца святая імша з удзелам хору «Майстэрні». Вечаровая частка кожны дзень розная. На тыдні ёсць вечар знаёмстваў, вечар танцаў, вечар талентаў, малітва ў духу Тэзэ, вечар класічнай музыкі, малітва праслаўлення. Напрыканцы дня, у кавярні «У францішканаў» можна паслухаць і паіграць жывы джаз[5][1].
На завяршэнне мерапрыемства адбываецца фінальная малітва праслаўлення з удзелам хору «Майстэрні».
Remove ads
Спіс «Майстэрняў»
«Майстры»
У розны час у якасці ментараў з Польшчы прыязджалі:
- Зоф’я Баркоўская — дырыжорка хору Цэнтру Яна Паўла Другога ў Варшаве, лаўрэат шматлікіх узнагарод, дыпламаваны філосаф; амаль ад пачатку звязаная з «Музычнай Майстэрняй»[28].
- Павел Бэнбэнэк — спявак, кампазітар, дырыжор; звязаны з музычнай суполкай Дамініканскага кляштара ў Кракаве[8].
- Рафал Кабылінскі — тэнар, езуіт, ксёндз[8].
- Хуберт Кавальскі — папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў, дырыжор, кантрабасіст, спявак[43].
- Ян Паспяшальскі — музыкант, аранжыроўшчык, кампазітар, журналіст і публіцыст, аўтар радыё- і тэлепраграм; заснавальнік ды арганізатар «Музычнай Майстэрні»[44].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads