Музычны аўтамат
электрамеханічны апарат для аўтаматычнага прайгравання музычных грамафонных пласцінак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музычны аўтамат — электрамеханічны апарат для аўтаматычнага прайгравання музычных грамафонных пласцінак. Класічны механізм складаецца з прайгравальніка , узмацняльніка, гучнагаварыцеля і прылады для аўтаматычнага выбару грамкружэлкі. Прыводзіцца ў дзеянне манетай ці жэтонам.[1] Іншыя назвы музычнага аўтамата: «аўтаматычны фанограф », «нікельадэон» (англ.: nickelodeon), «джук-бокс» (англ.: juke box).

Музычныя аўтаматы ўстанаўліваюцца, як правіла, у кафэ, барах, рэстаранах, танцавальных клубах і іншых месцах адпачынку. Немалаважнай рысай музычнага аўтамата з’яўляецца яго стыльны дызайн, які прываблівае ўвагу. Перыяд росквіту музычных аўтаматаў ва ўсім свеце прыпаў на 1930—1960-я гады. Сучасныя музычныя аўтаматы могуць прайграваць кампакт-дыскі ці прайграваць музыку з цвёрдага дыска.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads