Муляр (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Муляр» (польск.: Murarz) — дакументальны фільм, зняты ў 1973 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2]. Прэм’ера фільма адбылася ў 1981 годзе[2].
Remove ads
Апісанне фільма
Дакументальны фільм пра муляра , якога ў сталінскія часы партыя заахвоціла стаць узорным работнікам і спрыяць справе камунізму. Як маладога актывіста, яго прасунулі па службе. Ён прыгадвае: «Я стаў чынушам, а не актывістам… Я займаўся папяровай працай, я задыхаўся і мне прыходзілася ўпускаць свежае паветра праз акно… А потым надышоў 1956 год, і раптам усё рухнула. Было крыху балюча. Паўставала пытанне: што цяпер? І ў 1956 годзе я папрасіў, каб мяне замянілі і адправілі працаваць на вытворчасць. Я вярнуўся туды, адкуль прыйшоў». Камера паказвае муляра — чалавека, чыё жыццё было зрасходавана вышэйстаячымі ідэалагічнымі сіламі — чаргуючы сцэны з першамайскага параду і яго паўсядзённага жыцця[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads