Мумтаз-Махал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мумтаз-Махал
Remove ads

Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана

Хуткія факты Мумтаз-Махал, імператрыца-кансорт[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Яна была дачкою вядомага саноўніка падзішаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымоніі[1]. Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. Падчас родаў 14-гф дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла.

Remove ads

Памяць

Засмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласці з’яўляецца адной з галоўнейшых славутасцей Індыі.

Дзеці Мумтаз-Махал

  1. Хуралніса Бегам (1613—1616)
  2. Джаханара Бегам (1614—1681)
  3. Падшахзадэ Дара Шыкох (1615—1659)
  4. Шахзадэ Мухамад Султан Шах Шуджа Бахадур (1616—1660)
  5. Рошанара Бегам (1617—1671)
  6. Падзішах Мухйі уд-Дзін Мухамад Аўрангзэб (1618—1707)
  7. Шахзадэ Султан Умід Бахш (1619—1622)
  8. Сурайя Бану Бегам (1621—1628)
  9. Шахзадэ Султан Мурад Бахш (1624—1661)
  10. Шахзадэ Султан Луфтала (1626—1628)
  11. Шахзадэ Султан Даўлат Афза (1628-?)
  12. Эхуснара Бегам (1630-?)
  13. Гаўхара Бегам (1631—1707)

Зноскі

  1. Тадж-Махал — контора Кука

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads