Мурожніцкае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Муро́жніцкае, Мурожніцавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Язвіна.

Хуткія факты Мурожніцкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 38,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Вышыня схілаў катлавіны 6—10 м. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 0,8 м пясчанае, на большых глыбінях ілістае. У возера ўпадае рака Мурожніца, выцякае рака Язвінка.

За 0,65 км на поўдзень ад возера знаходзіцца геалагічны помнік рэспубліканскага значэння Марозаўскі валун.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads