Мышанка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мыша́нка (афіц. транс.: Myšanka), Мі́ша — рака ў Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).
Даўжыня 109 км. Вадазбор 930 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі: Малатоўка, Мутвіца; прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца на паўднёвых схілах Навагрудскага ўзвышша каля вёскі Буйнявічы Баранавіцкага раёна, цячэ па Баранавіцкай раўніне, упадае ў Шчару за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Сельцы Івацэвіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалессе, Магіляны і Жалезніца створаны сажалкі (плошчай 0,06 км², 0,7 км² і 0,04 км² адпаведна).
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400—600 м. Рэчышча ад вёскі Агароднікі да вёскі Новая Мыш (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцна звілістае; шырыня яго 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
